Паводле А.Макаева, яго вінавацяць у арганізацыі акцыі пратэсту. Рашэньне суду было вынесена ў ягоную адсутнасьць. Аднак міліцыянт адмовіўся сказаць, якое пакараньне вынесена А.Макаеву і паабяцаў паведаміць пра гэта на наступным тыдні.
Алесь Макаеў апавёў, што ў матэрыялах справы ёсьць рапарт Баранавіцкага КДБ. Там гаворыцца, што А.Макаева не маглі затрымаць, бо ён прывязаў вяроўкай да сваёй рукі 6-гадовага сына Даніка.
Алесь Макаеў зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарах па “эўрапейскім сьпісе”.