Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад АБСЭ прыедзе 300 назіральнікаў


У Беларусь прыехалі першыя тры прадстаўніка місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах.


Як паведамляе БелаПАН, назіральнікі будуць займацца тэхнічнымі пытаньнямі забесьпячэньня дзейнасьці доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЭ.

"Яны намераныя вырашаць арганізацыйныя пытаньні, займацца пытаньнямі бясьпекі і лагістыкі", - адзначыла супрацоўніца офіса АБСЭ.

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЭ прыбудуць у Беларусь 17-18 жніўня. Плянуецца, што іх будзе каля 40 чалавек. Акрамя таго, за некалькі дзён да выбараў заплянаваны прыезд кароткатэрміновых назіральнікаў. Гэтая група будзе самой шматлікай - каля 300 чалавек.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG