Абодва яны зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў у дзьвюх акругах у Горадні.
Сяргея Антусевіча запрасілі праз тэлефон у КДБ на сёньня, але ён сказаў, што заняты і зможа прыйсьці толькі заўтра. Вадзім Саранчукоў спаслаўся на занятасьць у выбарчай кампаніі і пагадзіўся наведаць КДБ у панядзелак.