23-гадоваму А.Корбану сказалі, што калі ён не зьявіцца найбліжэйшым часам, то па яго могуць прыехаць. Актывісту сказалі, што яго выклікаюць па справе, зьвязанай з выбухам 4 ліпеня на канцэрце да афіцыйнага Дня незалежнасьці.
Алег Корбан апавёў, што супрацоўнікаў КДБ цікавіла, дзе і з кім ён знаходзіўся ўноч з 3 на 4 ліпеня. Таксама яны паказалі актывісту фотаробат, узялі адбіткі пальцаў.
Паводле Алега Корбана, выклікі ў КДБ супадаюць са зборам подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Хлопец уваходзіць у ініцыятыўную групу Людмілы Гразновай.
Па гэтай жа справе аб выбуху запрашалі зьявіцца ў КДБ і Максіма Вінярскага.