“Вайсковы камісар без чаргі правёў мяне па ўсіх кабінэтам мэдычнай камісіі і зараз у мяне на руках позва”, - паведаміў Віталь Каратыш прэсавай службе незарэгістраванага руху “За свабоду”
Намесьнік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч лічыць, што В.Каратыша спрабуюць як мага хутчэй прызваць у войска перад рэгістрацыяй ініцыятыўнай групы і такім чынам адхіліць яго ад удзелу ў выбарах.
23 ліпеня старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў адправіліся ў вайсковыя часткі ў Фаніпаль ды Горадню.
Каліта будзе служыць у войсках супрацьпаветранай абароны. Бяляева тэрмінова прызвалі ў войска, ня даведацца пра вынікі паступленьня ў ВНУ.
16 ліпеня адзін зь кіраўнікоў Моладзі БНФ Франак Вячорка прызнаны непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя. Такое заключэньне вынесла мэдычная камісія ваенкамату Савецкага раёна Менска.