Алена Кухлей распавяла, што муж нічога не пасьпеў ёй сказаць, апроч таго, што па яго прыехаў супрацоўнік КДБ і вязе яго ў Шчучын.
Зьміцер Кухлей — дзейны дэпутат раённага Савету, працуе на прадпрыемстве “Мастоўдрэў” перакладчыкам. Сёлета ён зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты парлямэнту па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56. Ініцыятыўная група Зьмітра Кухлея ўжо зарэгістравана.
У Зьмітра і Алены Кухлей двое дзяцей.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.