Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд па “справе 14-ці” пакінулі бязь зьменаў


Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуды актывістам, пакараным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.


Гэта Андрэй Кім, Міхась Пашкевіч, Міхал Крываў, Уладзімер Сяргееў, Антон Койпіш, Тацяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі і Аляксандар Чарнышоў.

Адвакаты даводзілі, што прысуд ім быў не абгрунтаваны доказамі, што відэаздымкі, якія выкарыстала сьледзтва, былі зробленыя з парушэньнямі закону, а таксама шэраг іншых доказаў. Але судовая калегія ў складзе старшыні Ўладзімера Назаранкі і судзьдзяў Сяргея Хрыпача і Валянціны Крывой пакінулі бязь зьменаў прысуд Цэнтральнага суду Менску, які быў вынесены ў красавіку 2008 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG