Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: улады і спэцслужбы пацярпелі фіяска


Палітоляг Аляксандар Класкоўскі канстатуе, што беларускія ўлады не ўстрымаліся ад спакусы кінуць цень падазрэньняў у арганізацыі выбуху 4 ліпеня на апазыцыю і - прайгралі.


“У выніку, як мы бачым, актывістаў апазыцыі вымушаныя былі выпусьціць, не прад’явіўшы абвінавачваньняў. І ў гэтай сытуацыі піяраўскі выйгрыш атрымала апазыцыя, якая ўзьняла шум, заяўляла, што нашых схапілі ні за што. Думаю, што для ўлады гэты ўрок, што ў такіх сытуацыях трэба ўстрымлівацца ад спакусы адразу ўсіх сабак вешаць на палітычных апанэнтаў”.

На думку Класкоўскага, у сувязі з выбухам пацярпелі фіяска і праваахоўныя органы ды спэцслужбы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG