Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску рыхтуюцца да візыту Уга Чавэса <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс 23 ліпеня наведае Беларусь, пра гэта агенцтву "Інтерфакс"паведамілі у прэсавай службе Міністэрства замежных справаў Беларусі.


У зьвязку з візытам прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Менску будуць прыняты дадатковыя меры бясьпекі.
У сталіцы будзе часова абмежаваны рух транспарту на некаторых вуліцах. Ад 12 да 13.45 зачыняецца рух для ўсяго транспарту па вуліцы Захарава і Першамайскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба менскай Дзяржаўтаінспэкцыі.




Жыхарам дамоў па вуліцы Захарава і Першамайскай у Менску загадана ад 12 да 13 гадзінаў зачыніць усе вокны, форткі і бальконы ў зьвязку з прыездам Чавэса. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сярод жыхароў аб’яве, тэкст якой патрапіў у прэс-цэнтар Хартыі-97. «У мэтах вашай бясьпекі выхад на пераходны балькон з ліфтавой на пажарную лесьвіцу строга забаронены», - гаворыцца ў аб'яве.



Нядаўна закладзены ў Менску парк імя С.Балівара напоўнены машынамі пажарнай службы, міліцыянтамі і супрацоўнікамі «Зеленбуда».




Сымон Балівар -- адзін з лідэраў вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёній ў Паўднёвай Амэрыцы. Уга Чавэс -- яго вялікі прыхільнік.

Уга Чавэс наведваў Менск ужо двойчы, апошні раз ўлетку 2007-га. Аляксандар Лукашэнка пабываў з афіцыйным візытам у Каракасе ў сьнежні 2007 году.

Уга Чавэс мяняе прывычкі

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 году. Ён паходзіць з індыянаў, кар’еру пачаў як вайсковец-дэсантнік, на пачатку 1990-х гадоў кіраваў няўдалай спробай вайсковага перавароту, за што два гады адбыў у турме.
Пасьля амністыі, на прэзыдэнцкіх выбарах 1998 году, Чавэс здабыў 56 адсоткаў галасоў падтрымкі. У 2002 годзе няўзброеныя групы вэнэсуэльцаў, не задаволеных усталяваным кіраваньнем, адхілілі Чавэса ад улады. Аднак пазьней Чавэсу ўдалося вярнуцца ў прэзыдэнцкі палац. Чавэс праводзіць адкрыта антыамэрыканскую палітыку. На Захадзе яго ўспрымаюць як папуліста і дыктатара. У 2006 годзе у сьнежні Чавэс перамог на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах: паводле афіцыйных зьвестак, ён атрымаў 61 % галасоў выбарнікаў, ягоны канкурэнт Мануэль Радрыгес – 38 %.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG