Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ціск на апазыцыю - гэта будні ў краіне Лукашэнкі”


Так піша нямецкае выданьне Spiegel у артыкуле “Моладзь у Беларусі. Паслухмяныя ды непаслухмяныя”.


“ У апошняй дыктатуры Эўропы маладыя беларусы паступаюць ва ўнівэрсытэты, працуюць, стартуюць у дарослае жыцьцё. І адначасна запалохваюцца, выключаюцца з навучальных устаноў, губляюць працу, кідаюцца за краты…

Ціск на апазыцыю - гэта будні ў краіне, дзяржаўным кіраўніком якой Аляксандр Лукашэнка. Таму, хто скажа слова супраць яго, зачыняюць рот. Лукашэнка - апошні дыктатар Эўропы. Праблема ў тым, што значная частка беларусаў, тым ня менш, давяраюць яму. З таго часу, як ён ва ўладзе, людзі маюць сьціплы дабрабыт. Вось ужо 14 гадоў Лукашэнка займае прэзыдэнцкую пасаду . Шмат людзей думаюць, што менавіта ён - гарант стабільнасьці, бо захаваў краіну ад хаосу, супраць якога пасьля развалу СССР доўгі час мусіў змагацца вялікі брат беларускага народу, краіна - суседка Расея…

Цяперашняя Беларусь ёсьць гэтак званай сучаснай дыктатурай. Праводзяцца выбары, аднак прэзыдэнт імкнецца падпарадкаваць сабе ўпартых журналістаў. Маецца таксама моладзевая культура ды субкультура, аднак многія музычныя гурты з-за сваіх тэкстаў ды музыкі ня маюць магчымасьці трапіць да аўдыторыі. Няма аніякай свабоды друку, большасьць насельніцтва атрымлівае аднабаковую інфармацыю. У верасьні павінен абірацца новы парлямэнт. Ніхто амаль ня верыць ў перамены, тым больш сярод маладых людзей. Многія бачаць сваю будучыню за мяжой”, піша Spiegel.

У артыкуле “Моладзь у Беларусі. Паслухмяныя ды непаслухмяныя” пра жыцьцё ў імпэрыі Лукашэнкі і пра ўласныя пошукі шчасьця распавядаюць пяць маладых беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG