Сьпісы сябраў акруговых камісіяў, зазначыў Мікалай Лазавік, павінны паступіць у Цэнтравыбаркам раніцай 15 ліпеня:
“Мы далі выканкамам сёньняшні дзень цалкам, каб яны займаліся фармаваньнем камісіяў. Заўтра а 10 гадзіне чакаем ад іх інфармацыю”.
Зь некаторых абласьцей зьвесткі пра фармаваньне камісіяў ужо прыйшлі. Паводле папярэдніх дадзеных, у акруговых камісіях будуць працаваць больш за 20 прадстаўнікоў апазыцыі. На папярэдніх парлямэнцкіх выбарах у склад акруговых камісіяў патрапіў толькі адзін апазыцыянэр.
Але гэтыя лічбы не павінны падманваць, сказаў “Свабодзе” сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька:
“У нас настолькі нізкі ўзровень уцягненьня палітычных партыяў у выбарчы працэс, што зараз, якія б лічбы ні былі, можна гаварыць пра павялічэньне не ў працэнты, а ў разы. Таму, калі глядзець з пункту гледжаньня звычайнай арыфмэтыкі, дык прагрэс заўважны.
Але калі мы паглядзім на якасьць уключэньня — прыкладам, ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і ад прапрэзыдэнцкіх структураў, дык тут ужо дынаміка будзе ў разы адваротная: для іх — прэфэрэнцыі, а для нас — працэс тармажэньня”.
Спадар Лябедзька кажа, што сёньня яшчэ немагчыма зрабіць поўны аналіз фармаваньня акруговых камісіяў, бо не хапае ўсіх зьвестак: напрыклад, колькі чалавек ад апазыцыі ўключылі ў гарадзкія акруговыя камісіі, а колькі — у сельскія:
“Ёсьць гарадзкія акругі, дзе за АДС заўжды галасавалі лепш, і сельскія, дзе нейкі прыярытэт ёсьць у прадстаўнікоў сьпісу Лукашэнкі. І я думаю, тут таксама будзе перакос на тыя акругі, дзе ў нас, можа, не такія моцныя кандыдаты і моцныя каманды. Я думаю, што ўлада гэта таксама ўлічвала”.
Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка лічыць уключэньне ў склад шэрагу акруговых камісіяў прадстаўнікоў апазыцыі “вынікам распачатай кампаніі”:
“Улада павінна была рэагаваць нейкім чынам, бо не заўважаць ужо было нельга. Кампанія была пад увагай і міжнароднай супольнасьці, і, спадзяюся, часткі выбаршчыкаў Беларусі. Таму такія чыста касмэтычныя захады ўлада і выкарыстоўвае.
Але, на жаль, першыя высновы такія, што прадстаўнікі ўладаў зноў прыкрываюцца створанымі ці падкантрольнымі ім партыямі, каб такім чынам разбавіць гэты працэнт. Бо лідэрамі зьяўляюцца камуністы з партыі спадарыні Голубевай, з Аграрнай партыі. Гэта тыя партыі, якіх у жыцьці мы ніколі ня бачым. І якія ўлады выкарыстоўваюць падчас выбарчых кампаніяў”.
Найбольшая колькасьць выбарчых камісіяў у Менску — 20. Але пакуль ніякіх зьвестак са сталіцы няма. І вось што кажа пра гэта праваабаронца Ўладзімер Лабковіч:
“Адмоўлена катэгарычна ў Менску ў атрыманьні інфармацыі. І ў гарсавеце, і ў гарвыканкаме. Спасылаюцца на тое, што інфармацыя будзе надрукавана ў газэце “Минский курьер” у чацьвер. Як мне вядома, адмовілі ў тым, каб прысутнічаць на паседжаньні, прадстаўнікам грамадзкіх арганізацыяў, напрыклад, БХК.
А прадстаўнікам палітычных партыяў таксама зараз адмаўляюць у атрыманьні інфармацыі. Іх пасылаюць у газэту”.