“Белы легіён” ніколі не займаўся падрыхтоўкай тэрарыстаў, гэта была вайскова-патрыятычная арганізацыя, якая ўжо гадоў 5 не дзейнічае. Там людзі займаліся спортам, вывучалі гісторыю, мову. Я ведаю многіх з гэтых людзей, я супрацоўнічаў зь імі і не лічу, што гэтыя людзі на штосьці такое могуць быць здольныя. Гэта нармальныя беларускія патрыятычныя людзі”.
Спадар Мілінкевіч цалкам адкідае вэрсію, што нібыта актывісты апазыцыі могуць быць датычныя да выбуху 4 ліпеня ў Менску.
“Гэта не ў стылі актывістаў грамадзянскай супольнасьці, і за апошнія гады мы прадэманстравалі, што выступаем выключана за мірны шлях, за мірныя акцыі пратэсту і грамадзянскае непадпарадкаваньне”.
Але на думку Мілінкевіча, ва ўладзе ёсьць людзі, якія хацелі б у сувязі з выбухам пачаць кампанію ціску на апазыцыю.
“Я лічу, што гэта вельмі памылковы шлях, Беларусь зараз у такім стане, калі трэба аб’ядноўвацца нават людзям розных поглядаў, і калі незалежнасьць Беларусі, напрыклад, пад пагрозай, у бліжэйшыя гады можа вырашыцца лёс Беларусі, то трэба не дзяліцца на чужых і сваіх, не шукаць ворагаў, а спрабаваць аб’яднацца, і тым больш не імітаваць вось такія сьледзтвы”.