Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Лазоўскага, намесьнік старшыні рады грамадзкага аб'яднаньня "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская.
Паводле яе слоў, учора ў іх кватэры, а таксама ў кватэры І.Корсака былі праведзеныя вобшукі. "У майго мужа канфіскаваны сыстэмны блёк кампутэра, некаторыя дакумэнты, запісныя кніжкі. У Корсака, наколькі мне вядома, канфіскаваны пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумовыя пальчаткі — рэчы, якія ёсць у гаспадарцы, напэўна, у кожнага чалавека”.
Як паведамляла Свабода, учора ў іх кватэры прайшоў ператрус.
«Майго мужа ўчора да позьняга вечара трымалі ва ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласьці, потым даставілі ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама. У 12 гадзін ночы ён адтуль так і не выйшаў. Цяпер да яго пайшоў адвакат", — расказала Шыдлоўская.
Яна зазначыла, што Лазоўскі і Корсак раней былі сябрамі грамадзкага аб'яднаньня "Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў" (БЗВ.). Аднак пасьля таго, як дзейнасьць арганізацыі была спынена рашэньнем Міністэрства юстыцыі, ніякай дзейнасьцю яны не займаліся, сьцьвярджае Шыдлоўская.