Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Ня думаю, што гэта было супраць мяне”


Гэтую заяву прэзыдэнт А.Лукашэнка зрабіў 5 ліпеня ў часе наведваньня “Лініі Сталіна”, паведаміў БелаПАН.

“Ня думаю, што гэта было скіравана супраць мяне. Для іх гэта было б добра, але наўрад ці гэта магчыма. Гэтая акцыя была скіраваная супраць мірных жыхароў”, заявіў А.Лукашэнка. “Нас запалохаць вельмі складана. Думаю, гэта гнюсныя, баязьлівыя людзі... Хочаце ваяваць – рабіце гэта лоб у лоб. Цяпер мы будзем размаўляць зь імі іншай мовай”.

А.Лукашэнка таксама сказаў, што не пакінуў канцэрт пасьля выбуху, каб не ствараць панікі: “Калі б я зрабіў так, як мне раілі, то бок сышоў зь месца здарэньня, то арганізатары гэтай гнюснай акцыі дасягнулі б сваёй мэты. Яны ж разьлічвалі менавіта на тое, каб пасеяць паніку”.
Яны разьлічвалі менавіта на тое, каб пасеяць паніку.


А.Лукашэнка таксама сказаў, што ўлада не зьбіраецца выкарыстоўваць выбух для ціску на апазыцыю. “Разьбірацца будзем па законе: няважна хто – лідэр, ня лідэр, значная фігура для Захаду, Усходу ці ўнутры краіны".

Гаворачы пра апазыцыю, А.Лукашэнка адзначыў, што “калі БНФ выказаў шкадаваньне і спачуваньне, то лідэр камуністаў ня выключыў правакацыю ўладаў. Гэта фашысцкая ідэалёгія. Штосьці ўзрываць, каб разабрацца зь няўгоднымі – гэта фашысцкая ідэалёгія”.
Разьбірацца будзем па законе: няважна хто – лідэр, ня лідэр, значная фігура для Захаду, Усходу ці ўнутры краіны.


"Тое, што на сьвяце сабралося каля паўмільёна чалавек, паказвае, што гэта насамрэч агульна прызнанае сьвята, і гаворыць пра адзінства ўсёй нацыі. І ніякія правакацыі нікому не дапамогуць, нават калі камусьці гэтае сьвята не падабаецца – а ў нашай краіне ёсьць людзі, якім яно не падабаецца, і вы гэтых людзей ведаеце ў твар”, сказаў А.Лукашэнка.

Таксама А.Лукашэнка падзякаваў Злучаным Штатам Амэрыкі і Расеі за прапанаваную дапамогу ў расьсьледаваньні акалічнасьцяў інцыдэнту. Паводле яго, у рамках расьсьледаваньня "ўжо працуюць больш за дзясятак спэцыялістаў з Расеі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG