Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі на сёньня падалі дакумэнты на ўключэньне 77 сваіх прэтэндэнтаў у складзе акруговых камісіяў са 110.
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка зазначыў, што Сойм рэкамэндаваў накіраваць у акруговыя выбарчыя камісіі каля 50 чалавек.
“Вылучаны яны і ад Партыі БНФ, і ад грамадзкага аб’яднаньня “БНФ “Адраджэньне”. Мы на гэта маем юрыдычнае права”.
Пра агульны стан вылучэньня ў акруговыя камісіі ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў “Свабодзе” распавядае прэсавы сакратар АДС Юры Пацёмкін. Ён кажа, што прадстаўнікоў БНФ пакуль ня ўлічваюць, бо пратаколаў вылучэньня яны ў АДС яшчэ не перадалі:
“На сёньняшні дзень вылучана ўжо 77 са 110 кандыдатаў з агульнага сьпісу АДС. Наша мэта такая: у кожнай акруговай камісіі мець аднаго прадстаўніка (гэта як мінімум), а ў некаторых, калі атрымаецца, нават і па два. Паглядзім, як улады на гэта адрэагуюць. І хачу нагадаць, што ўключэньне ці неўключэньне прадстаўнікоў АДС з адзінага сьпісу ў акруговыя камісіі зьяўляецца адной з умоваў прызнаньня альбо непрызнаньня парлямэнцкіх выбараў у Беларусі міжнароднай супольнасьцю”.
Неабходныя дакумэнты прадстаўнікі АДС здаюць у аблвыканкамы. Кіраўнік Берасьцейскай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі кажа, што нейкай нядобразычлівасьці з боку ўладаў пакуль не назіраецца — дакумэнты прымаюць, рэгіструюць. Але гэта яшчэ ні пра што ня кажа, лічыць спадар Маслоўскі:
“Я памятаю мінулыя выбарчыя кампаніі. Калі я заходзіў у аблвыканкам, людзі віталіся, нават добразычліва ўсьміхаліся. Адным словам, здавалася, што ўсё будзе добра. Ведаеце, калі ім будзе загад зьверху, яны зробяць так, як ім загадаюць. А калі загаду ня будзе, дык яны ж нармальныя людзі”.

Наша мэта: у кожнай акруговай камісіі мець аднаго прадстаўніка