“І ня варта зь яго рабіць мучаніка. Прыйдзе час, выпусьцім яго па законе, і ніхто яго там трымаць ня будзе”, — заявіў А.Лукашэнка. — Зразумейце, нам выгадна Казуліна выпусьціць, ён усю апазыцыю разбурыць. Усю! Яны ж, бедныя, перажываюць, просяць мяне патрымаць яго ў турме хаця б да парлямэнцкіх выбараў... Ну і потым, калі ты ўчора з прэзыдэнтам еў з адной міскі, а потым пачынае ганіць прэзыдэнта... Такога чалавека наагул да ўлады нельга дапускаць. Гэта ж непрыстойны чалавек!”
Паводле А.Лукашэнкі, апазыцыя можа патрапіць у парлямэнт толькі пры адной умове — калі “Лукашэнка возьме іх за вушы, нікому ня скажа, што гэта апазыцыя, і нейкімі ламавымі мэтадамі пасадзіць гэтых людзей у парлямэнт”.
Давялі да ведама лідэраў апазыцыі, што мы зь імі жартаваць ня будзем
“Але няўжо я гэтым павінен займацца? Гэта ж будзе дыктатура! І потым — я ж іх усіх ведаю. Людзі прадажныя, непрыстойныя”, — лічыць А.Лукашэнка.
А.Лукашэнка не выключае, што падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў будзе “ажыўленьне”:
“Мы сёньня давялі да ведама лідэраў апазыцыі, што мы зь імі жартаваць ня будзем”.
А.Лукашэнка таксама зьвінаваціў амэрыканскі бок у крызісе вакол амбасады ЗША ў Беларусі.
“Мы за амбасаду ўзяліся не таму, што хацелі больш ударыць амэрыканцаў. Яны самі стварылі гэту сытуацыю! Праз амбасаду ішлі грошы для апазыцыі. Зараз усё роўна ідуць, але нашмат меней — сіл у амэрыканцаў ужо не хапае. Іх тут усяго засталося пяць дыпляматаў”.
Таксама А.Лукашэнка заявіў, што ня мае магчымасьці і жаданьня “ўзыходзіць на Алімп улады ў Расеі”.
У інтэрвію расейскай газэце “Комсомольская правда” кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ягоныя дзеці “наеліся бацькоўскага прэзыдэнцтва”.
Сын Віктар, на якога ўсе стрэлкі пераводзяць, ужо за галаву бярэцца... гэта ж вялікае абмежаваньне — сын прэзыдэнта!
“Паверце, што мой сын Віктар, на якога ўсе стрэлкі пераводзяць, ужо за галаву бярэцца. Я кажу: ды ладна, ня ўлазь ты хоць у гэта, маўчы ўжо! Ну няхай пішуць, няхай гавораць што хочуць! Ён у нас у сям’і такі свабодалюбны і незалежны чалавек. А гэта ж вялікае абмежаваньне — сын прэзыдэнта!”
Тое, што яшчэ адзін сын Лукашэнкі зьявіўся на людзях, паводле А.Лукашэнкі, не піяр.
“А ўсё банальна — сын, вобразна кажучы, мой хвост”.
А.Лукашэнка прызнаўся, што маці сына Мікалая працуе лекарам.
“Гэта не сакрэт. Што тут хаваць?Гэта ж ад Госпада Бога!.. Я прыяжджаў з сынам да Ўладзімера Ўладзімеравіча. Пуцін мне сказаў: ой, Аляксандар Рыгоравіч, гэта ж Божы дар! Дзеці, кажуць, гэта сьвятое! А для мяне — тым больш”.
Колькі разоў мне твар зашывалі! Пакладуць на стол, замарозяць і сшываюць
Аляксандар Лукашэнка таксама сказаў у інтэрвію, што для яго самае цяжкае — гэта адпачынак, бо “галава забітая зусім іншым”. Але калі падчас хакею будзеш думаць аб працы, то “нос разаб’юць”.
“Колькі разоў мне твар зашывалі! Пакладуць на стол, замарозяць і сшываюць. У Бабруйску шарахнулі так, што я ў борт галавой ляцеў, потым ледзь выцягнулі адтуль, зьвярнулі сьпіну, што дагэтуль адыйсьці не магу, — сказаў А.Лукашэнка. — Калі людзі бачаць, што прэзыдэнт не ў кафэ сядзіць і квасіць, а бегае, скача, тады ўжо ня толькі прэсавы сакратар сваіх дзяцей павядзе ў спартовую сэкцыю”.