КДБ Беларусі таксама праінфармаваў, што паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы адначасова заведзеная крымінальная справа на грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, адвакатам якога працаваў Эмануіл Зэльцэр. Джозеф Кей ёсьць зводным братам памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі, за чыю спадчыну пачалі барацьбу шмат асобаў, у тым ліку і Джозэф Кей.
КДБ Беларусі не камэнтуе зьвесткі пра выстаўленьне канчатковага абвінавачаньня Э.Зэльцэру. Яго ўтрымліваюць за кратамі з 12-га сакавіка.
Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, гэтак пракамэнтаваў канчатковае выстаўленьне абвінавачаньня свайму брату Эмануілу Зэльцэру:
“Заўтра скажуць, што ён спрабаваў завэрбаваць у шпіёны Аляксандра Лукашэнку. Гэта поўнае беззаконьне. Спачатку арыштоўваюць чалавека, забіраюць у яго лекі, якімі ён карыстаўся шмат гадоў, потым за іх жа судзяць. Поўнае беззаконьне, магчымае толькі пры дыктатуры. Так было ў Гітлера, так было ў Сталіна. Што з гэтым зробіш?”