Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Казуліна накіраваў скаргу генпракурору


Навіны з жыцьця беларускіх палітвязьняў.

Адвакат Зьміцер Гарачка мяркуе, што трэба выкарыстоўваць ўсе магчымасьці для адмены прысуду Аляксандру Казуліну. З гэтай мэтай адвакат накіраваў скаргу на імя Генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча, які некалькі месяцаў таму быў прызначаны на гэту пасаду.

“Калі ёсьць такая магчымасьць, чаму яе не выкарыстаць? Дагэтуль у нас былі адказы на скаргі ў Генэральную пракуратуру толькі за подпісамі намесьнікаў, таму зараз зьвяртаемся непасрэдна да генэральнага пракурора. Пакуль адказу я не бачыў. Але ў іх ёсьць месяц на адказ з дня запатрабаваньня справы”.

Нагадаю, Аляксандра Казуліна асудзілі ў жніўні 2006-га году на 5,5 гадоў зьняволеньня, а арыштавалі яшчэ раней – 25-га сакавіка, на Дзень Волі. Экс-кандыдата на прэзыдэнта суд прызнаў вінаватым ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Гэтак суд ацаніў марш актывістаў да турмы на Акрэсьціна, дзе ўтрымлівалі абаронцаў намётавага лягеру пратэсту з Кастрычніцкай плошчы.
Казулін кажа, што цалкам гэтак і не аднавіў здароўя пасьля галадоўкі.


Як пачуваецца Аляксандар Казулін, які ў турме трымаў 53-дзённую галодоўку? Адвакат Зьміцер Гарачка:

“Ён кажа, што цалкам гэтак і не аднавіў здароўя пасьля галадоўкі. Бо дасьледавацца і лячыцца ў турме магчымасьці няма. Асабліва ў яго баляць ногі”.

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваны для адбыцьця пакараньня ў 14-ы атрад Шклоўскай калёніі, паведаміла жонка палітвязьня. Зьняволеныя з гэтага атраду шыюць абутак, таму, мяркуе Натальля Парсюкевіч, яе муж на 2,5 года можа стаць шаўцом. Нагадаю, былога афіцэра, потым міліцыянта і прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча суд прызнаў вінаватым у зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна, дзе Парсюкевіч адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Парсюкевіч напісаў жонцы пра першыя дні знаходжаньня ў атрадзе пасьля карантыну:
С.Парсюкевіч: збольшага ўсё тое ж, як у войску, але значна горш.


“Піша, што “стаіць на тумбачцы”, гэта значыць – дзяжурыць. Збольшага ўсё тое ж, як у войску, але значна горш”.

Андрэй Кім у лісьце напісаў маці, што зможа пазваніць дамоў на гарадзкі тэлефон, але Тацяна Кім гэтак і не дачакалася званка, з-за чаго вельмі непакоіцца.

“Учора столькі чакала і – дарэмна. Непакоюся, а раптам не дазволілі званіць? Чаму? Хто ведае? А можа проста не дачакаўся сваёй чаргі? Там сто чалавек на адзін тэлефон. Недатэлефанаваўся – адыходзь”.

Андрэй Кім напісаў дамоў, што паступова ўладкоўваецца ў калёніі. “Ён ні на што ня скардзіўся”, – кажа Тацяна Кім.

Нагадаю, Андрэя Кіма асудзілі на 1,5 года зьняволеньня нібыта за напад на міліцыянта. Прысуд яшчэ не ўступіў у дзеяньне, але вязьня ўжо трымаюць ў калёніі у Бабруйску. Паводле адваката, касацыйную скаргу Андрэя Кіма разгледзяць ў ліпені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG