“Няма такіх людзей, якія б заяўлялі пра жаданьне ўтварыць Трэці Беларускі фронт. Наяўнасьць у кіраўніцтве БНФ нефармальнай фракцыі з людзей, якія бегаюць па ўказаньні ў штаб Мілінкевіча, стварае сытуацыю, калі фронту цяжка канструктыўна працаваць. Гэтае дысцыплінарнае рашэньне, якое было ўхваленае на Сойме, павінна падвысіць выканаўчую дысцыпліну і спыніць відавочныя праявы канкурэнтнай барацьбы да чарговага справаздачна-выбарчага зьезду”.
На думку Івашкевіча, гэтае рашэньне ўмацуе і аўтарытэт фронту ў апазыцыйнай кааліцыі:
“Да сёньняшняга старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага нашыя саюзьнікі па кааліцыі будуць з большай увагай прыслухоўвацца. Размовы пра часовасьць, выпадковасьць ці несамастойнасьць старшыні БНФ Баршэўскага зьніжалі наш рэйтынг у дэмакратычных сілах. А дысцыплінарныя рашэньні, якія ўваліў Сойм, дэманструюць, што сёньняшняе кіраўніцтва не зьбіраецца нікуды зьбягаць і будзе выконваць свае задачы”.