“Ніякіх расколаў і новых крызысаў тут няма. Гэта элемэнтарнае навядзеньне парадку напярэдадні вельмі важных палітычных кампаніяў, калі палітычная партыя павінна быць рэальна згуртаванай. Я не думаю, што будуць нейкія дэмаршы. Рэч у тым, што канкрэтныя прэтэнзіі да спадара Міхалевіча выказваліся даўно, і на папярэднім Сойме старшыня партыі Лявон Баршчэўскі сказаў, што пасьля парушэньняў Міхалевіча, якія падрываюць дысцыпліну ў арганізацыі, ён не бачыць магчымасьці знаходзіцца зь ім у адной партыі”.
Паводле В. Вячоркі, Міхалевіч застаецца сябрам грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і за ім захаваецца акруга на будучых выбарах у парлямэнт: “Мы перакройваць з такой цяжкасьцю ўзгодненую схему акругаў ня будзем, тут нам важней паразуменьне аб’яднаных дэмакратычных сілаў”.