У нядзелю па Першым нацыянальным канале Беларускага тэлебачаньня паказалі тэлесюжэт, у якім сярод іншага цьвердзілася, што ва Ўкраіне дзейнічаюць два лягеры падрыхтоўкі беларускіх баевікоў. Інструктары – украінскія нацыяналісты – якія,нібыта, маюць досьвед баявых дзеяньняў у гарачых кропках былога СССР.
У фільме адным са спонсараў “лягероў” быў названы Нацыянальны дэмакратычны інстытут – амэрыканская арганізацыя, якая займаецца пашырэньнем дэмакратыі ў сьвеце. З гэтай нагоды мы пагаварылі з былым дырэктарам НДІ Нэлсанам Ледзкі.
Максімюк: Ці паведамленьне БТ пра лягеры „беларускіх баевікоў” ва Ўкраіне праўдзівае? Ці Нацыянальны дэмакратычны інстытут калі-небудзь спансараваў падрыхтоўку баевікоў у нейкай постсавецкай краіне?
Ледзкі: Гэта абсалютная няпраўда. НДІ ня мае з гэтым нічога супольнага. Ён ня мае ніякіх лягероў падрыхтоўкі ні ва Ўкраіне, ні ў Беларусі. Ён ня ўдзельнічаў ні ў якай дзейнасьці гэткага тыпу, што вы апісалі.
Максімюк: Ці НДІ зьяўляецца спонсарам вулічных пратэстаў у постсавецкай прасторы?
Ледзкі: Не. Мы ніколі не падтрымлівалі вулічных дэманстрацый, не заахвочвалі да іх і не фінансавалі іх.
Максімюк: Якія найважнейшыя мэты НДІ ў былых савецкіх краінах?
Ледзкі: Гэта ўдасканальваньне дэмакратычных інстытутаў, спонсарства дэмакратычнага разьвіцьця і падтрымка дэмакратыі.
Максімюк: Якую дзейнасьць НДІ падтрымлівае ў Беларусі?
Ледзкі: Наколькі я ведаю, мы не падтрымліваем ніякай дзейнасьці. Мы дапамагалі арганізацыям весьці назіраньне за выбарамі. Але гэта было ў мінулым. Мы перасталі гэта рабіць, бо зьвязаныя з гэтым людзі мелі праблемы з законам. Мы падтрымлівалі групу двух назіральнікаў. Група была распушчаная, але гэта было пяць-шэсьць гадоў таму. Мы нічога падобнага потым не рабілі.