Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: па справе РНЕ дапытваюць сябраў КХП БНФ


У абласную управу КДБ сёньня выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і партыец Ян Дзяржаўцаў, якія паўгода таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”.

20 траўня гэтага году па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу. Цяпер тых, хто атрымліваў падобныя лісты на працягу 2006-2007 гадоў, выклікаюць на допыты.

Паказаньні ў гэтай справе ўжо далі рэдактар недзяржаўнага бюлетэню «Курьер из Витебска», былы рэдактар газэты “Витебский курьер” Уладзімер Базан, былая старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская і праваабаронца Леанід Сьвецік. Яго выклікалі на допыт пасьля 9-гадзіннага ператрусу, падчас якога супрацоўнікі КДБ забралі ў праваабаронцы аргтэхніку, друкаваныя выданьні і нават чыстую паперу.

Леанід Сьвецік кансультаваў тых, хто атрымаў допісы ад імя РНЕ, -- дапамагаў ім складаць заявы ў пракуратуру, каб адпаведныя структуры знайшлі аўтараў лістоў з пагрозамі. Аднак крымінальную справу паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” распачалі толькі цяпер, амаль праз два гады пасьля атрыманьня віцебскай актывісткай Аленай Залескай першага ліста ад РНЕ.

Падрабязнасьці пра тое, што цікавіць у гэтай справе супрацоўнікаў КДБ, выкліканыя на допыт не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG