Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: “Імя Быкава для мяне зьвязанае зь дзяцінствам”


Чытаем Быкава. Лідэр гурту “Н.Р.М” Лявон Вольскі чытае прыпавесьць Васіля Быкава “Хутаранцы”.

Неяк у дзяцінстве ўсё хацелася нечага такога замежнага. Быццам там вось сапраўдныя нейкія прыгоды, а ў нас яны нейкія такія “ня тыя”. І скептычна ўсе дзеці ставіліся да нашых аўтараў савецкіх і беларускіх. І, памятаю, задалі прачытаць “Трэцяю ракету” Быкава. У мяне дома была, я ляніва так разгарнуў і, карацей, недзе глыбокай ноччу скончыў гэтае чытаньне. І пасьля ўжо пачаў чытаць Быкава. Таму што там была сапраўдная вайна, не такая, як у большасьці савецкіх кніг – для мяне, для дзіцяці, ва ўсякім выпадку. Бэлетрыстычна і вельмі “зайшло”. І ў нас у клясе таксама шмат хто чытаў. І чыталі беларускіх аўтараў ў той час – Быкава і Караткевіча. Караткевіча чыталі нават хатнія гаспадыні. А Быкава чыталі і вучні. Так што для мяне гэтае імя зьвязанае зь дзяцінствам. Тое, што было сапраўднае з таго савецкага пэрыяду, яно падалося сапраўдным, не такім, як большасьць кінафільмаў і кніг.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG