Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка: “Ён прабіваецца да поўнай і аб'ектыўнай праўды”


Чытаем Быкава. Актывістка Маладога Фронту Наста Палажанка чытае ўрывак з раману Васіля Быкава “Кар'ер”.

Першае маё знаёмства з Быкавым адбылося ў школьныя часы, на ўроках беларускай літаратуры. Я не магу сказаць, што нам распавядалі пра нейкага іншага Быкава, але аповесьці пра яго на ўроках адбываліся пад прыкрыцьцём ідэалягічнай цэнзуры, што не закранала дзіцячае сэрца.

Аднойчы я нават ледзь не апынулася за дзьвярыма клясы, калі імкнулася данесьці настаўніцы, што пра лёс і жыцьцё гэтага чалавека трэба неяк дагаворваць - дагаворваць да канца. Дагаворваць пра мову, што нёс ён у сэрцы, дагаворваць пра сьцяг, якім ён жыў, дагаворваць пра ягонае тлумачэньне свабоды і тонкага пачуцьця вольнасьці ды любові да сваёй краіны.

І праз тую кніжку, што я зараз трымаю ў руках - “Кар'ер” - Васіль Быкаў зноў гаворыць з намі пра сур'ёзныя рэчы, ён дакопваецца да іх - крок за крокам, ад аповесьці да аповесьці ён прабіваецца да поўнай і аб'ектыўнай праўды пра час і пра людзей. Ён упэўнены, што такая праўда ў нашы дні асабліва неабходная.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG