З Васілём Быкавым - чалавекам - я пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Празе, да таго толькі чытала ягоныя творы зь вялікім захапленьнем. Апошні раз бачыліся за дзень да ягонай апэрацыі і за тры месяцы да сьмерці. Я моцна перажыла расстаньне, сьмерць Быкава - і дагэтуль не магу пагадзіцца зь велізарнай стратай для нас усіх, для беларускага народу.
Што да твораў Быкава, дык мой муж Янка чытаў уголас “Аблаву”, і мы абое на кожным кроку затрымоўваліся і камэнтавалі праўдзівасьць выказваньняў наконт пачуцьцяў герояў. Вельмі моцнае ўражаньне зрабіла на мяне таксама апавяданьне “Бедныя людзі” і безумоўна “Знак бяды”, які я б і хацела тутака пачытаць...
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.