Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае вызваліць Кіма


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кэйсі выступіў у аўторак з патрабаваньнем да ўладаў Беларусі аб “неадкладным і безумоўным” вызваленьні ўсіх палітзьняволеных у краіне.


«Мы заклікаем да неадкладнага і безагаворачнага вызваленьня спадара Кіма, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі,» — з такой заявай 22 красавіка ў Вашынгтоне выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі, паведамляе БелаПАН

Нагадаем, што Андрэй Кім прыгавораны да паўтара года пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі). Справа па гэтым артыкуле была распачата ў сувязі з акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 21 студзеня. Ён таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па падзеях 10 студзеня.

Паводле слоў прадстаўніка амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, «беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць жорсткую тактыку як для разгону дэманстрацый апазіцыі, так і для суровага прыгавору, які, як мы бачым, вынесены ў дачыненьні да Андрэя Кіма і шэрагу іншых актывістаў»

«Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як беларускі ўрад працуе над тым, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасьць», — заявіў Кейсі.

Як паведамлялася раней, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур прысуд, вынесены 22 красавіка маладзёжнаму актывісту, назваў «палітычным рашэньнем»

«Відавочная выснова — Андрэй Кім зьяўляецца палітычным зьняволеным», — заявіў амерыканскі дыпламат. Ён падкрэсьліў, што «ЗША закліка́лі і будуць заклікаць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зьняволеных». «На сёньня гэта Аляксандр Казулін і Андрэй Кім», — сказаў Джонатан Мур.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG