Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аніводнага “лукашыста” на Валадарцы няма...”


Пра што пісалі беларускія газэты 23 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Гоман” у 1918 годзе паведамляе: “У Менску на курсах беларусазнаўства праф. доктар Масоніус, чытаючы там гісторыю беларускае мовы, даводзіць, што беларусы самы чысты корэнь між усходнімі славянамі, што палякі і маскоўцы аднаго паходжаньня і што маскоўская мова стала розніцца ад польскае пад уплывам мовы беларускае. Усё гэта паважаны п. прафесар абаснаваў як філологічнымі довадамі, так і аўторытэтам вучоных”.

“ЛіМ” у 1958 годзе друкуе верш Пімена Панчанкі “Трывожныя зарніцы”.

“Арктычныя прасторы разбуджаны злым пошчакам,
Аж белыя мядзведзі ў трывозе зараўлі:
Лятуць бамбардыроўшчыкі, лятуць бамбардыроўшчыкі
З пякельным грузам бомбаў да нашае зямлі.

Бяруць разгон з Грэнландыі і крадуцца з Аляскі,
Цягнуць за сабою рэактыўныя хвасты.
Лятуць дурныя лётчыкі, каб з нейчай чорнай ласкі
Між мірам і вайною спаліць усе масты”.


* Са старонак “Имени” ў 1998 годзе Павал Севярынец апавядае пра СІЗО: “Даведаўся таксама, што аніводнага “лукашыста” на Валадарцы няма, большасьць з тых, хто там знаходзіцца, сядзіць ці за дробныя эканамічныя злачынствы, ці, як кажуць, не за тое, што зрабілі, а за тое, што папаліся... Я знайшоў дзеда, які, трапіўшы тры разы на Валадарку, распаўсюджваў там беларускія вершы. Мне дэклямавалі напамяць Барадуліна... Так што ў турме ўсё выдатна разумеюць”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG