Спадар: “Судзяць іх за тое, што яны ўладу ня любяць”.
Судзяць за справы палітычныя
Спадарыня: “Судзяць — таму што баяцца. А што яшчэ яны могуць рабіць?”
Спадар: “Я мяркую, што судзяць за справы палітычныя, што людзі нейкім чынам пазнаюць праўду пра тое, што насамрэч робіцца. А ўлады баяцца тых, хто нешта ведае й свае веды перадае іншым”.
Хлопец: “На маю думку, гэта палітычныя суды. Лукашэнка папросту баіцца страціць сваё месца і таму рознымі спосабамі спрабуе ўратавацца. А судзяць нават і за тое, што ў зарэгістраванай арганізацыі чалавек знаходзіцца. І з унівэрсытэту колькі адлічылі...”
Спадарыня: “Гэтае пытаньне ўжо мае палітычную афарбоўку, я спэцыяльна гэтым не цікавілася, таму не магу адказаць”.
Спадар: “У палітыку стараюся ня лезьці і такімі пытаньнямі не цікаўлюся”.
Карэспандэнт: “А вы лічыце, што гэта ўжо палітыка?”
Гэтае пытаньне ўжо мае палітычную афарбоўку
Спадар: “Лічу, што так, бо калі судзяць за тое, што ты ў нейкай арганізацыі — гэта, безумоўна, палітыка. Калі ёсьць нешта крымінальнае, то гэта зьвязана зь міліцыяй, а так нешта там...”
Спадар: “А што такое наагул — незарэгістраваная арганізацыя? Дык калі сабраліся мастакі, і што? Можа, забароняць групамі зьбірацца? Жах нейкі, і няўжо насамрэч такое можа быць? Людзі, якія прымаюць такія законы, зь нейкімі комплексамі. Нешта зь імі ненармальнае, мне цяжка нават іх зразумець”.
Спадарыня: “Ды адкуль я ведаю, за што судзяць? Улада заўсёды мае рацыю, заўсёды каго хацела — судзіла, каго захоча — яшчэ асудзіць. Нічога з гэтым ня зробіш. І як бы я ні імкнулася на гэта паўзьдзейнічаць, усё роўна захочуць — і асудзяць”.