Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску няма месца для зьезду АГП


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Менгарвыканкам адмовіў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі ў памяшканьні для правядзеньня 20 красавіка зьезду.

Палітычная рада АГП праводзіць тэрміновае паседжаньне з гэтай нагоды. Яе рашэньне будзе абвешчана на прэсавай канфэрэнцыі а 13-й гадзіне.

“З гарвыканкаму адказ на наш зварот не прыйшоў дасюль, нам толькі зачыталі рашэньне па тэлефоне. Такім чынам, гарадзкія ўлады парушылі закон, ня даўшы пісьмовы адказ ва ўстаноўленыя тэрміны... Ніколі такога пры ўсіх складанасьцях нашых узаемаадносін з уладамі яшчэ не было”, - заявіў “Свабодзе” старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Раней А. Лябедзька казаў, што партыя можа правесьці зьезд на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG