Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “У іх вельмі чыстыя вочы, добрыя ўсьмешкі”


Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч прыйшоў у суд Цэнтральнага раёну падтрымаць моладзевых актывістаў


У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Аляксандар Мілінкевіч заявіў:

“Унутраная салідарнасьць у Беларусі надзвычай важная, хаця ў іх ёсьць сёньня і вонкавая падтрымка. Чым болей людзей прыходзіць на такія суды, тым больш мы становімся грамадзянамі. Гэтыя людзі – гэта выдатная хваля, якая прыйшла ў апошні час, вельмі важна, што гэтыя людзі перасталі баяцца. Я ўчора зь імі сустракаўся, мы зь імі доўга гаварылі, кансультаваліся зь юрыстамі, адвакатамі, гаварылі аб тым як сябе паводзіць. У іх вельмі чыстыя вочы, добрыя ўсьмешкі… Я адчуваў, якая ў іх унутры магутная духоўная сіла, іх паклікала ў апазыцыю пачуцьцё годнасьці, тое, што іх не задавальняе сёньняшні стан у Беларусі, яны хочуць жыць іначай. Я проста ганаруся, што ў нас ёсьць такое новае пакаленьне.

Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуў увагу, што ўчора ПАРЭ заклікала Беларусь спыніць палітычна матываваныя справы, а сёньня 10 чалавек селі на лаву падсудных менавіта па такой справе.

“Улады вагаюцца паміж тым каб зрабіць перад Эўропай некаторыя жэсты, якія ім патрэбныя для фінансавай падтрымкі, і жаданьнем захоўваць страх у краіне, бо ўлада баіцца свайго народу, баіцца моладзі. Так яна будзе дзейнічаць, як на шалях, то ўлева, то ўправа. Але працэс не спыніць, гэта як бы лавіна новага мысьленьня, новага падыходу да лёсу Беларусі. Улада ў Беларусі альбо зьменіцца альбо адыдзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG