Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнку ня ўдасца ізаляваць беларусаў ад Эўропы"


Літоўскі палітык Эмануэль Зінгерыс зазначыў, што прыведзеныя факты ў дакладзе Хрыстаса Пургурыдэса сталіся “клясыкай злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”.


Літоўскі палітык, які з 1992 года прадстаўляў Літву ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Эмануэль Зінгерыс, камэнтуючы “Свабодзе” даклад Хрыстаса Пургурыдэса аб палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі, зазначыў, што прыведзеныя ім факты сталіся “клясыкай злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”.

“Калі рэжым у Менску думае, што гэта ўсё забудзецца з-за эканамічных ці іншых выгадаў, якія краіны Эўразьвязу могуць мець ад адносін зь Беларусьсю, то ён глыбока памыляецца, таму што ні справа Казуліна, ні справы іншых палітвязьняў ніякім чынам не будуць забытыя. Яны на сталах не толькі ў эўрапейскіх палітыкаў, але і грамадзкіх арганізацыяў, якіх тысячы”.

Адна з самых уплывовых праваабарончых арганізацыяў кантынэнту -- Рада Эўропы, і тое, што там зьвяртаюцца да праблем Беларусі сьведчыць, што ў Эўропе жадаюць беларускаму народу дэмакратыі і росквіту, кажа спадар Зінгерыс:

“У Эўропе існуе поўнае спачуваньне беларускай інтэлігенцыі і ўсім дэмакратычным рухам”.

Спадар Зінгерыс паведаміў, што 8 красавіка ён удзельнічаў у першых слуханьнях ў справе злачынстваў таталітарных рэжымаў, арганізаваных Эўракамісіяй. У гэтых слуханьнях удзельнічала больш за 100 спэцыялістаў, і сярод іншых часта згадваўся і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

“У Беларусі зьнікаюць апанэнты ўлады, людзьмі апанаваў страх рэпрэсіяў. Але цяпер у эпоху новых тэхналёгіяў і камунікацыяў Лукашэнку ня ўдасца ізаляваць высокаразьвіты беларускі народ ад эўрапейскага сьвету”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG