Алена Буткоўская нарадзілася на беларуска-ўкраінскім памежжы. Пасьля таго, як скончыла тэхнікум, стала працаваць у горадзе будаўнікоў і абслуговага пэрсаналу Чарнобыльскай атамнай станцыі – Прыпяці.
У пухавіцкі пасёлак Дружны пераехала 22 гады таму, пасьля аварыі на ЧАЭС. Апошнім часам з-за праблемаў са здароўем мусіла пакінуць працу ў бухгальтэрыі і ўладкавалася вахцёркай. Мае сына. Цяпер ён навучаецца ў Празе.
Спадарыня Буткоўская – адзін з ініцыятараў стварэньня ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва хімічнага заводу пад пасёлкам Дружны.
Вось некалькі фрагмэнтаў зь яе інтэрвію Радыё Свабода:
… – Я прынцыпова гавару выключна па-беларуску. Лічу, што мова – гэта код зямлі. Калі чую ад некага: “Не понимаю!”, – адказваю: “Вучыцеся!” Асабліва раю тое чыноўнікам, зь якімі падчас нашага грамадзкага змаганьня даводзіцца сустракацца даволі часта. Была па-добраму зьдзіўленая тым, што міністар МНС генэрал Энвер Барыеў ахвотна пагадзіўся, каб я сфармулявала свае прэтэнзіі да будаўніцтва на беларускай мове.
… – Я ня маю непасрэдных адносінаў да палітыкі. Мы – грамадзкая ініцыятыва. Але вельмі ўражаная, што ў праграмах самых розных палітычных дзеячаў не запачаткаваны клопат пра дабрабыт жанчын-маці, ахову маленькага дзіцяці, пэнсіянэраў і студэнтаў – пра людзей, якім цяжка практычна ўва ўсім сьвеце. А тым больш у нашай краіне.
… – Хоць пасёлак называецца Дружны, сапраўды паяднала нас, 8 000 насельнікаў, менавіта змаганьне з коснасьцю уладаў. Нас аднолькава лучыць як сама пагроза наступстваў шкоднай вытворчасьці, так і жаданьне даказаць вярхам, што людзі – ня статак, што мы – грамада. Вось гэта, дарэчы, найбольш і зьдзіўляе вэртыкальнікаў.
… – Самае моцнае маё ўражаньне за мінулага паўгоду – не разгон апазыцыйных акцыяў, не суды і арышты, якія большасьць лічыць юрыдычна нематываванымі, а – стыхійныя грамадзкія акцыі, што пэрманэнтна нараджаюцца па ўсёй краіне. Для мяне вельмі важна наступнае: палітыкі ня маюць да іх аніякіх адносінаў. На нязгоду з жыцьцёвымі крыўдамі і несправядлівасьцямі, на адстойваньне сваёй годнасьці шарагоўцы, нядаўна зусім прыдушаныя, бязмоўныя, ідуць менавіта з уласнае ініцыятывы.
Таму чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Алена Буткоўская – і прапанавала карэспандэнтам “Свабоды” падрыхтаваць тэматычную перадачу пра тое, як нараджаюцца грамадзкія ініцыятывы, пры якіх умовах яны перамагаюць і чаму дачасна затухаюць.
... – Вось паглядзіце: мы ў Дружным ды навакольных мястэчках зь вёскамі сабралі некалькі тысячаў прыхільнікаў, пра нас ведае фактычна ўся краіна, мы маем моцную маральную і юрыдычную падтрымку ад зусім незнаёмых людзей. І ў той жа самы час на Магілёўшчыне і Віцебшчыне ініцыятары супраціву будаўніцтву атамнай станцыі ня могуць абудзіць людзей, хоць сытуацыя там куды больш небясьпечная, чым у нас. Або адкажыце мне: чаму рэакцыя на беларускую АЭС у сто разоў меншая, чым на выпадак з так званым “жывым шчытом”? Патлумачце, чаму магілёўскія донары перамаглі, сёе-тое адстаялі, а ў іншых гарадах донары нічога не дабіліся? Мне падаецца, гэта ўсё вельмі актуальна.
Грамадзкі рэдактар тыдня Алена Буткоўская зьвярнулася і да слухачоў “Свабоды”, наведнікаў сайту нашага радыё:
– Спадарства, дапамажыце журналістам сваімі развагамі на гэтую тэму, падкажыце ім для рэпартажаў адрасы цікавых людзей, незвычайныя калізіі, факты. Давайце паразважаем пра грамадзкія ініцыятывы грамадой! Тэма таго вартая.