Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі вораг не здаецца, — яго знішчаюць”


Пра што пісалі беларускія газэты 28 сакавіка ў розныя гады мінулага.


Пад рубрыкай “З усіх старон” “Наша Ніва” ў 1908 годзе паведамляе: “За гэты час прыцягнуто да суда рэдактароу прагрэсыўных газэт ў студню — 16, ў лютым — 12, усяго 28 ч. Закрыто адміністрацыей прагрэсыўных газэт ў студню — 16, ў лютым — 6, а ўсяго 24; па прыговорам судоў за той самы час закрыты 4 газэты. — Па цыркуляру 3 іюня 1907 г. аштрафавалі рэдактароў прагрэсыўных газэт за “восхваленіе преступленій” і др.: у стычню — 38 рэд. на 24,100 руб.; ў лютым — 15 рэдак. на 9,300 рублёў; усяго 53 рэдак. на 33,400 рублёў”.

“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе адзначае: “Вялікаму гуманісту Горкаму належыць фраза: “Чалавек — вянец прыроды”. Але Горкі непрымірымы да ворагаў рэвалюцыі, у якіх ён не прызнае нічога чалавечага. Незагасальнай нянавісцю дышаць радкі яго артыкула, накіраванага супроць 48-мі шкоднікаў — арганізатараў шкодніцтва ў харчовай прымысловасці. Ён выкрывае іх не толькі, як унутраных ворагаў, але і як агентаў міжнароднага капітала. Вялікі гуманіст заяўляе: “Калі вораг не здаецца, — яго знішчаюць”.

“Вячэрні Мінск”, год 1968. Газэта друкуе афіцыйнае паведамленьне: “Цэнтральны Камітэт КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета і Савет Міністраў СССР з глыбокім жалем паведамляюць, што 27 сакавіка 1968 года ў выніку катастрофы пры выкананні трэніровачнага палёту на самалёце трагічна загінуў першы ў свеце пакарыцель космасу, праслаўлены лётчык-касманаўт СССР, член КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік Гагарын Юрый Аляксеевіч”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG