Ён выказаў сваю моцную заклапочанасьць з нагоды таго, што затрыманыя актывісты апазыцыі, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, і журналісты былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі. Кіраўнік Эўрапарлямэнту таксама абураны тым, што КДБ пачаў перасьлед незалежных журналістаў.
“Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманьні і расправу зь беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Эўрапейскі парлямэнт выказвае сваю салідарнасьць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”, - зазначыў Ганс-Герт Пётэрынг.