Пазыцыю, якую занялі ЗША ў дачыненьнях з Беларусьсю, Аляксандар Лукашэнка ахарактэрызаваў як «абсалютна надуманую».
Віктар Зубкоў сёньня прыляцеў у Менск для ўдзелу ў паседжаньні Саўміну так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Кіраўнік Беларусі, прымаючы сёньня расейскага прэм'ера Віктара Зубкова, назваў дзеяньні амэрыканскіх уладаў «грубым парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў».