Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Касьпяровіча з турмы адвезьлі ў шпіталь


Актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Зьміцер Касьпяровіч знаходзіцца ў шпіталі. Супрацоўнікі турмы на вуліцы Акрэсьціна выклікалі Зьмітру хуткую дапамогу. Мэдыкі зафіксавалі падвышаны ціск, і Зьмітра адвезьлі ў шпіталь.


Зьміцер Касьпяровіч адбываў 12 сутак арышту паводле пастановы суду Савецкага раёну Менску. Яго затрымалі 15 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці супрацоўнікі ДАІ. У багажніку машыны знайшлі некалькі пачак налепак, якія намагаліся распаўсюджваць актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” у рамках кампаніі “Беларусь у Эўропу”.

Зьмітра абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і арыштавалі на 12 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG