Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская амбасада прыпыніла выдачу візаў


Амбасада ЗША ў Менску часова прыпыніла апрацоўку заяваў на атрыманьне візаў.

У амбасадзе ЗША прыпыненьне выдачы візаў не камэнтуюць, а толькі адсылаюць на свой афіцыйны сайт. Там гаворыцца, што “ўрад ЗША разглядае рэкамэндацыі МЗС Беларусі аб скарачэньні штату пасольства ЗША, і рэсурсы амбасады накіраваныя на іншыя прыярытэты”. Паведамляецца таксама, што прызначаныя ўжо гутаркі з грамадзянамі адносна візаў цяпер адкладзеныя.

“Магчыма, яны хочуць, каб наша амбасада мела столькі ж супрацоўнікаў, як і амбасада Беларусі ў ЗША. Але мы ня лічым, што Венская канвэнцыя пра дыпляматычныя зносіны патрабуе такой роўнасьці. Мы працягваем абмяркоўваць іх просьбу”, — заявіла раней амбасадар ЗША Карэн Ст’юарт адносна рэкамэндацыі з боку Беларусі пра скарачэньне штату супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады.

Што да паслугаў грамадзянам ЗША, то іх у амбасадзе аказваюць, як і раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG