Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія праваабаронцы заклікаюць да беларускай амбасады


Нямецкая філія Аmnesty Іnternational заклікала суайчыньнікаў сабрацца 25 сакавіка ля беларускай амбасады ў Бэрліне.


Акцыя праваабаронцаў будзе прымеркаваная да 2-й гадавіны зьняволеньня Аляксандра Казуліна і 90-х угодкаў БНР. Гэткім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу немцаў да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сярод патрабаваньняў, якія прагучаць ля будынку беларускай дыпляматычнай місіі 25 сакавіка, — патрабаваньне неадкладна вызваліць палітвязьня Казуліна, а таксама гарантаваць беларускім грамадзянам асноўныя дэмакратычныя правы, уключна з правам на правядзеньне мірных сходаў.

Нямецкія праваабаронцы зьвярнуліся да будучых удзельнікаў акцыі з наступным заклікам: у пэрыяд паміж 25 і 28 сакавіка даслаць на адрас беларускай амбасады ў Бэрліне паштовы перавод на 1 эўрацэнт з пазнакай “Свабоду Казуліну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG