Разам зь сябрамі ён ладзіў пікет, патрабуючы свабоду Тыбэту.
Некалькі маладых людзей трымалі расьцяжку на ангельскай мове “Свабоду Тыбэту” і бел-чырвона-белы сьцяг.
Пры разгоне пікету міліцыя затрымала двух чалавек.
На Паўла Кур’яновіча склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Гэта трэці арышт моладзевага актывіста.
Першы раз яго арыштавалі за налепкі з заклікам удзельнічаць у Эўрапейскім маршы 14 кастрычніка.
Пазьней ён адбываў 20 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці.