Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макаева хочуць затрымаць


Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў наведаў сёньня аддзел міліцыі Маскоўскага раёну. Міліцыянты паведамілі Макаеву, што паводле рапарту, які прайшоў з Баранавічаў, 10 лютага ён нібыта заклікаў прадпрымальнікаў да “несанкцыянаваных дзеяньняў”.


Алесь Макаеў спытаў у міліцыянтаў, чаму ў такім выпадку яго раней не прыцягнулі да адказнасьці – і не атрымаў адказу. Ён заявіў Радыё Свабода, што лічыць дзеяньні ўладаў прэвэнтыўным захадам напярэдадні масавай вулічнай акцыі 25 сакавіка. Ад затрыманьня яго ўратавала толькі тое, што ён прыйшоў у міліцыю са сваім маленькім дзіцём
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG