Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Красуцкі: “Ня бачу ніякай трагедыі...”


Намесьнік старшыні камісіі міжнародных справаў у Палаце прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі пракамэнтаваў рэкамэндацыі беларускага МЗС.


Красуцкі: “Гэта цалкам прымальныя ў дыпляматычнай практыцы захады. У дадзеным выпадку прэзыдэнт загадзя абвясьціў, што калі будуць зробленыя дадатковыя захады, Беларусь адрэагуе адэкватна. На гэта нас вымусіў амэрыканскі бок. Калі захады былі ўжытыя амэрыканцамі, наш урад вызначыўся ў такой форме.

Ня бачу ніякай трагедыі і ня бачу ніякага надзвычайнага здарэньня. Пачатак гэтых дзеяньняў быў пакладзены не беларускім бокам, а амэрыканскім. Былі спробы знайсьці кампраміс, але, на жаль, гэта не атрымалася. Гэты крок у пэўнай ступені вымушаны, і ўрэшце, магчыма, ён паспрыяе пошуку нейкага ўзаемнага кампрамісу. На гэта, паўтаруся, вымусіў нас амэрыканскі бок, гэта першапачаткова былі ня нашы дзеяньні”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG