Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У рэзультаце дыверсій… загінула каля 30 тысяч коней”


Пра што пісалі беларускія газэты 6 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Савецкая Беларусь”
у 1928 годзе піша пра актуальнае: “Да Міжнароднага Жаночага Дню ў Менску будзе выпушчаны каля 15 вайскова-санітарных жаночых гурткоў. У часе сьвяткаваньня Міжнароднага Жаночага Дню для беспрацоўных жанчын г.Менску мяркуецца адпусьціць 600 дармовых абедаў. Жаночы аддзел Менскага АК КПБ зрабіў умову з кіно і тэатральнымі арганізацыямі аб пастаноўцы для жанчын спэктакляў і кіно ў часе сьвяткаваньня Міжнароднага Жаночага Дню”.

У 1938 годзе “ЛіМ” пераказвае прызнаньне В.Шаранговіча, аднаго з падсудных на працэсе права-трацкісцкага блёку: “Падсудны Шаранговіч прызнае, што ён праводзіў вялікую разрушальную работу ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі. Імкнучыся выклікаць незадаволенне насельніцтва, шкоднікі стараліся тармазіць калгасны рух, падрывалі жывёлагадоўлю. Так, яны распаўсюджвалі чуму сярод свіней, губілі конскае пагалоўе. У рэзультаце дыверсій, прызнаецца падсудны, у 1936 годзе загінула каля 30 тысяч коней”.

На старонках таго ж “ЛіМу” ў 1948 годзе кампазытар Дзьмітрый Лукас выказваецца на тэму фармалізму ў музыцы: “Беларуская музыкальная крытыка не выходзіць з якіх-небудзь пэўных поглядаў на музыку, а з’яўляецца вынікам суб’ектыўных, часта беспрынцыповых адносін да аўтара. Таму яна ніяк не можа арыентаваць кампазітара. Былі выпадкі, калі адзін і той-жа крытык пісаў артыкулы дыяметральна процілеглага зместу аб адным і тым-жа творы. Так зрабіў тав.Смольскі, які двойчы пісаў артыкулы аб “Алесі” Цікоцкага”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG